БЕЛ Ł РУС

Колькі каштуе адпачынак на Мальдывах для беларусаў?

21.08.2025 / 14:51

Nashaniva.com

Некалькі гадоў таму астраўную дзяржаву наведвалі амаль шэсць тысяч беларусаў.

Мальдывы. Фота: millionfacts.com.ua

Хаця статыстыкі за 2024 год пакуль няма, ужо ў 2023 годзе Мальдывы наведалі 5900 беларусаў. У 2022 годзе такіх было 4000, падлічылі ў Міністэрстве турызму астраўной дзяржавы.

Гэта, піша Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый, немаленькія лічбы — Мальдывы і Сайшэлы лічацца аднымі з самых дарагіх варыянтаў для падарожжаў.

Мінамальны кошт адпачынку на Мальдывай стартуе ад 4800 даляраў на дваіх — на 12 дзён з пражываннем у 4-зоркавым гатэлі са сняданкамі. Беларусы выбіраюць ляцець на курорт з перасадкай у ААЭ, удакладняе саюз.

Для наведвання Мальдыўскіх выспаў з мэтай турызму грамадзянам Беларусі віза афармляецца на 30 дзён па прыбыцці — бясплатна. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула