БЕЛ Ł РУС

Аэрапорты Вільні і Коўна дазволілі праносіць на борт да 2 літраў вадкасці ў ручной паклажы

21.08.2025 / 15:30

Nashaniva.com

Вадкасць і рэчы цяпер можна не вымаць з багажу. 

Фота: vecteezy.com

З 22 жніўня ў аэрапортах Вільні і Коўна, якімі часта карыстаюцца беларусы, пасажырам больш не трэба будзе вымаць вадкасці з ручной паклажы, там жа можна пакінуць і электронныя прылады, паведамляе LRT.

 «Уплыў гэтага рашэння на зручнасць пасажыраў будзе велізарны. Прасцей кажучы, чалавеку, які праходзіць авіяцыйную праверку, больш нічога не трэба будзе даставаць з багажу — эканоміцца час і змяншаецца стрэс», — адзначыў кіраўнік Дэпартамента бяспекі і аховы кампаніі Відас Кшанас.

Рашэнне прынята, дзякуючы Еўракамісіі, якая ў канцы ліпеня дазволіла перавозіць у ручной паклажы любыя ёмістасці з вадкасцямі да 2 літраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула