Памёр «самы мілы суддзя ў свеце». Вы маглі бачыць відэа з яго пасяджэнняў
Фрэнку Капрыя было 88 гадоў.
21 жніўня блізкія суддзі паведамілі аб яго смерці. Прычынай стаў рак падстраўнікавай залозы.
Капрыя з надпісам «Пад мантыяй я нашу не бэйдж, а сэрца». Фота: therealfrankcaprio / Instagram
За 40-гадовую кар'еру ў амерыканскім Род-Айлендзе Фрэнк Капрыя праславіўся сваім спачуваннем да абвінавачаных і гумарам падчас судоў. Прысуды ён выносіў, улічваючы асабістыя абставіны людзей.
Відэа з яго пасяджэнняў зрабілі яго «самым мілым суддзёй у свеце» па версіі карыстальнікаў сацсетак.