БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскі лічыць, што ў Мінску будзе вуліца Навальнага

22.08.2025 / 13:27

Nashaniva.com

Сяргея Ціханоўскага на вечаровым стрыме спыталі, як ён адносіцца да загінулага ў турме лідара расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага і да яго дзейнасці. 

Аляксей Навальны. Фота: Sefa Karacan / Anadolu Agency via Getty Images

Ціханоўскі распавёў, што меў мімалётнае знаёмства з Навальным. 

— Выпадкова сустрэліся на вуліцы. Літаральна 15 секунд — перакінуліся словам і разышліся. Ён тады мяне спалохаўся — такі вялікі барадаты дзядзька. Я тады яшчэ ў яго папрасіў нумар тэлефона, але ён пабаяўся яго пакінуць, — узгадаў Ціханоўскі. 

Ён сказаў, што лічыць Навальнага «сумленным, прыстойным чалавекам, героем».

— І яго імем будуць называць вуліцы, у тым ліку і ў Беларусі. Сто адсоткаў. Я гэта бачу. Гэта толькі пытанне часу, — мяркуе Ціханоўскі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула