Брата палітзняволенага айцішніка асудзілі за пратэсты
36-гадовага Вячаслава Бераставога прызналі вінаватым у грубым парушэнні парадку (частка 1 арт. 342 КК), паведамляе «Гомельская вясна». Прысуд па справе невядомы.
Вячаслаў Бераставы
Падрабязнасці абвінавачвання і іншыя акалічнасці суду праваабаронцам невядомыя.
Як піша «Гомельская вясна», Вячаслаў — родны брат палітзняволенага айцішніка Андрэя Бераставога.
Таго затрымалі пасля вяртання ў Беларусь з Грузіі ў другой палове 2024-га — падобна, прычына была ў каментарах у тэлеграме. У мужчыны было больш за 20 гадоў досведу працы ў дызайне, а апошнія 15 ён працаваў у IT.