«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі рэсурс BelVarta
Пра прызнанне інфармацыйнага рэсурса BelVarta «экстрэмісцкім фармаваннем» паведаміў тэлеграм-канал, набліжаны да ГУБАЗіК.
Пастановай Міністэрства ўнутраных спраў «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнана і забаронена дзейнасць на тэрыторыі Беларусі групы грамадзян, аб’яднаных пад назвай BelVarta на ўсіх інтэрнэт-платформах.
Аўтары BelVarta пішуць пра расійска-украінскія адносіны, вайну ва Украіне і беларускі ўдзел у ёй. Паводле інфармацыі МУС, да праекта мае дачыненне Дыяна Германовіч.
У тэлеграм-канале BelVarta — больш за 5 тысяч падпісчыкаў.
За супрацоўніцтва з «экстрэмісцкім фармаваннем» у Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць.
Чытайце таксама:
СК пачаў спецвытворчасць супраць каманды «Сумленных людзей»
Прызналі экстрэмісцкай старонкі Таццяны Сідаровіч, але не прарасійскай блогеркі, а яе поўнай цёзкі