БЕЛ Ł РУС

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

22.08.2025 / 19:7

Nashaniva.com

Развітанне са спеваком Яраславам Еўдакімавым, пра смерць якога стала вядома сёння, пройдзе ў Мінску. Пра гэта паведаміла расійскаму агенцтву ТАСС ягоная ўдава Ірына Крапіўніцкая.

 Яраслаў Еўдакімаў

«Развітанне будзе ў Мінску», — пацвердзіла Крапіўніцкая.

Пра смерць Яраслава Еўдакімава ад анкалагічнай хваробы стала вядома 22 жніўня. 

Ён памёр у Мінску, дзе праходзіў лячэнне. Увогуле ж спявак яшчэ з 1990-х гадоў у асноўным жыў і працаваў у Расіі.

Чытайце таксама:

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка

Яраслаў Еўдакімаў хварэў на рак лёгкіх

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»

Каментары да артыкула