Колькі беларусаў працуюць дыстанцыйна?
Большасці дыстанцыйных працаўнікоў па 30-38 гадоў, а жывуць яны ў Мінску. Статыстыку Белстата прыводзіць БeлТа.
Ілюстрацыйны здымак
Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, толькі 26,8 тысяч чалавек працуюць у Беларусі дыстанцыйна.
Гэта каля 0,6% ад насельніцтва ўсёй краіны. Часцей за ўсё гэта жыхары Мінску ва ўзросце 30-38 гадоў.
95% заняты ў сферы паслуг, 94% — у горадзе, 82% маюць вышэйшую адукацыю.