БЕЛ Ł РУС

На былым Лінгвістычным універсітэце ўжо памянялі надпіс ФОТАФАКТ

24.08.2025 / 11:42

Nashaniva.com

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, які нядаўна памяняў сваю назву, замяніў і надпіс на будынку. Цяпер там — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў. 

Новы надпіс на ўніверсітэце. Фота: Какабай

Новы фотаздымак універсітэта апублікаваў блогер Какабай.

6 жніўня 2025 года міністр адукацыі Беларусі афіцыйна зацвердзіў перайменаванне ўніверсітэта і ўнёс адпаведныя змены ў яго статут.

На рускай мове ўстанова будзе называцца Белорусский государственный университет иностранных языков (БГУИЯ), а на англійскай — Belarusian State University of Foreign Languages (BSUFL).

Так надпіс выглядаў раней

Гэтае перайменаванне відавочна звязана з тым, што ў лістападзе 2024 года на «праблему» звярнуў увагу Лукашэнка, які назваў назву Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт «мацернай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула