БЕЛ Ł РУС

«Нават у мазгі залезлі». Лукашэнка заявіў, што прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне

24.08.2025 / 21:25

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што нядаўна прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне. Гэта адбылося, маўляў, упершыню ў ягоным жыцці, і на ўсе працэдуры спатрэбілася два дні.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Images

Лукашэнка заявіў, што, маўляў, у медыях і асабліва сярод апанентаў часта з’яўляюцца чуткі, што калі ён адсутнічае публічна адзін дзень, дык гэта ўжо знак яго хваробы ці нават смерці. Ён назваў гэта спекуляцыямі.

Таксама ён паведаміў, што яму паступала інфармацыя: спецслужбы розных дзяржаў, у тым ліку і тых, якія лічацца сяброўскімі, уважліва сочаць за яго здароўем і спрабуюць ацаніць сітуацыю.

Лукашэнка таксама заявіў, што ён даў афіцыйную згоду на публікацыю вынікаў абследавання, каб развеяць сумненні і паказаць — ніякіх праблем са здароўем у яго, маўляў, няма.

«І нават у мазгі залезлі, усё прасвяцілі!» — пахваліўся ён.

@nashaniva «Нават у мазгі залезлі!». Лукашэнка заявіў, што прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне #беларусь #новостибеларуси #белорусы #минск #лукашенко ♬ funny - SÓ INSTRUMENTAL

Чытайце таксама:

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА

«Не могуць мне сустаў адрамантаваць». Лукашэнка прызнаўся, што яму ўжо цяжка хадзіць

Лукашэнка пра хваробы: Жывот адгадаваў, цукровы дыябет — і пайшло-паехала

Каментары да артыкула