Літва праводзіць на мяжы з Беларуссю вучэнні «Адважны грыфон»
З 25 па 29 жніўня 2025 года на паўднёва-ўсходняй тэрыторыі Літвы будуць праходзіць палявыя тактычныя вучэнні сухапутных войскаў — пяхотнай брыгады «Жамойць» імя вялікага гетмана Яна Караля Хадкевіча. У іх возьмуць удзел каля 500 вайскоўцаў брыгады і яе падраздзяленняў, паведамляе прэс-служба літоўскай арміі.
Сцяг пяхотнай брыгады «Жамойць». Фота: kariuomene.lt
Мэта вучэнняў — праверыць здольнасць брыгады перамяшчаць штаб і падраздзяленні ў вызначаныя раёны, ацаніць іх рэакцыю на розныя ўзроўні гатоўнасці і пільнасці, адпрацаваць працэдуры разгортвання камандных пунктаў і забеспячэння сувязі. Таксама будзе праведзены тактычны марш, які прадэманструе мабільнасць падраздзяленняў.
Падчас вучэнняў на прызначаных для іх тэрыторыях будзе рухацца вайсковая тэхніка і вайскоўцы са зброяй. Яе можна будзе заўважыць у памежных з Беларуссю Свянцянскім, Віленскім і Салечніцкім раёнах, а таксама ў Электрэнайскі раёне і самім горадзе ВільнЯ.
Чытайце таксама:
Украіна параіла беларускай арміі падчас вучэнняў не набліжацца да мяжы
Праз расійска-беларускія вайсковыя вучэнні Літва закрыла паветраную прастору на мяжы з Беларуссю
Літва перад вучэннямі «Захад-2025» на ўсялякі выпадак узмацняе мяжу
На вучэннях «Захад-2025» адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і «Арэшніка»