БЕЛ Ł РУС

Пачаліся вучэнні войскаў сувязі з прыцягненнем прадпрыемстваў

25.08.2025 / 17:35

Nashaniva.com

Пад кіраўніцтвам начальніка сувязі Узброеных сіл — начальніка ўпраўлення сувязі Генштаба УС Вадзіма Раманіва ў Беларусі з 25 па 29 жніўня пройдуць аператыўна-спецыяльныя вучэнні войскаў сувязі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Ваяр»

Мэта вучэнняў — падтрымліванне ўзроўню баявой гатоўнасці і здольнасці сістэмы сувязі эфектыўна забяспечваць кіраванне войскамі.

У вучэннях будуць задзейнічаныя прадпрыемствы прамысловасці і транспарту Беларусі, адпрацуюць новыя формы і спосабы прымянення сіл і сродкаў сувязі з выкарыстаннем авіяцыі і беспілотнікаў.

Вучэнні будуць праходзіць на палігонах, участках мясцовасці і стацыянарных аб’ектах па ўсёй тэрыторыі Беларусі. На завяршальным этапе будзе разгорнутая поўная сістэма сувязі для падтрымкі прызначаных на 12-16 верасня сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў «Заход-2025».

Чытайце таксама:

Літва праводзіць на мяжы з Беларуссю вучэнні «Адважны грыфон»

Украіна параіла беларускай арміі падчас вучэнняў не набліжацца да мяжы

Праз расійска-беларускія вайсковыя вучэнні Літва закрыла паветраную прастору на мяжы з Беларуссю

Літва перад вучэннямі «Захад-2025» на ўсялякі выпадак узмацняе мяжу

Каментары да артыкула