ДТЗ пад Івацэвічамі, у якім загінулі пяць чалавек, справакаваў 20-гадовы кіроўца са шматлікімі парушэннямі
У МУС расказалі пра прычыны жудаснага ДТЗ у Івацэвіцкім раёне.
Фота: МУС Беларусі
У панядзелак каля 16:30 на 171 км аўтадарогі М1/Е30 «Брэст — Мінск — мяжа РФ» у выніку аварыі двое кіроўцаў і трое пасажыраў ва ўзросце ад 18 да 42 гадоў загінулі, 9-гадовая дзяўчынка шпіталізавана.
Як высветлілася, 20-гадовы кіроўца BMW, які не справіўся з кіраваннем падчас дажджу, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з легкавым і грузавым аўтамабілямі, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці раней.
У хлопца быў стаж за рулём каля года, ён неаднаразова прыцягваўся супрацоўнікамі ДАІ да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці, адсутнасць тэхагляду, на задняй восі аўтамабіля былі ўсталяваныя зношаныя шыны.