Хлопец з Брэста адсядзеў пяць гадоў за пратэсты — яму патрэбна дапамога
24-гадовы Даніла Чуль прайшоў праз жорсткае затрыманне, суд даўжынёй чатыры з паловай месяцы і памерам на 158 тамоў, правёў два гады ў следчым ізалятары і амаль два гады ў магілёўскай калоніі № 15, а таксама жыццё пад наглядам пасля выхаду ў Беларусі.
Даніла Чуль быў затрыманы 2 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху з Брэсцкай вобласці.
Хлопцу было прад'яўленае абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй). Прысуд: 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Выйшаў на волю 1 сакавіка 2025 года.
«На другі месяц пасля вызвалення мяне выклікалі ў ГУБАЗіК на «размову». Абяцалі «гадзіну-паўтары», але замест гэтага я правёў там пяць. Ціснулі псіхалагічна, патрабавалі інфармацыю, якой у мяне не было. Пагражалі новымі суткамі, новай крымінальнай справай, калі не пачну «супрацоўнічаць».
У той момант стала канчаткова ясна: заставацца — значыць зноў страціць свабоду ці жыццё. Знаходжуся ў Польшчы, жыву ў шэлтары. Я хачу знайсці дах над галавой, звярнуцца да псіхолага, асвоіцца ў новай рэальнасці».
Падтрымаць хлопца можна на BYSOL.