БЕЛ Ł РУС

Стала вядома пра арышт журналіста Паўла Дабравольскага

26.08.2025 / 15:11

Nashaniva.com

Яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь каля васьмі месяцаў таму і ўтрымліваюць у СІЗА КДБ.

Павел Дабравольскі

26 жніўня праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай наконт журналістаў Алега Супрунюка і Паўла Дабравольскага, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

Пра справу Алега Супрунюка ўжо паведамлялася раней. Суд прызнаў яго вінаватым ва «ўдзеле у экстрэмісцкім фармаванні» (частка 3 артыкула 361—1 Крымінальнага кодэкса) і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады. Як вынікае з паведамлення, апублікаванага пракуратурай Брэсцкай вобласці напярэдадні судовага разбіральніцтва, Алег Супрунюк абвінавачваўся ва ўдзеле ў «Беларускай асацыяцыі журналістаў», прызнанай «экстрэмісцкім фармаваннем», і напісанні для яе артыкулаў.

Пра зняволенне былога журналіста Naviny.by Паўла Дабравольскага раней публічна не паведамлялася. Раней Павел супрацоўнічаў з рознымі незалежнымі выданнямі, падчас пратэстаў 2020 года яго затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў сувязі з ажыццяўленнем прафесійнай дзейнасці.

Увосень 2021 году Павел Дабравольскі пакінуў Беларусь, ён жыў у тым ліку ў Лацінскай Амерыцы. Аднак, як стала цяпер вядома, са студзеня 2025 года ён знаходзіцца ў Беларусі пад вартай у следчым ізалятары. Дакладны артыкул, па якім выстаўлена абвінавачанне, публічна не раскрываецца, аднак акалічнасці, ў якіх адбываецца крымінальны пераслед, даюць падставы лічыць, што прычынай ўтрымання Паўла пад вартай стала яго папярэдняя дзейнасць, звязаная з рэалізацыяй права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.

Чытайце таксама:

«Я ўпершыню ў жыцці ўбачыў пісталет каля сваёй галавы». Беларуса абрабавалі ў Буэнас-Айрэсе

У Мінску затрымалі журналіста БелаПАН Паўла Дабравольскага

Журналіста Алега Супрунюка прыгаварылі да трох гадоў калоніі

Знікла сувязь з брэсцкім журналістам Алегам Супрунюком

Каментары да артыкула