БЕЛ Ł РУС

ЕГУ папярэдзіў беларусаў пра меры бяспекі пасля прызнання сваіх рэсурсаў «экстрэмісцкімі»

26.08.2025 / 18:40

Nashaniva.com

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, чый сайт і сацыяльныя сеткі нядаўна былі прызнаныя ўладамі Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», звярнуўся да грамадзян з рэкамендацыямі па асабістай бяспецы.

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з цяперашнім заканадаўствам у Беларусі, а асабліва з-за вельмі адвольных яго трактовак на практыцы, карыстанне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» можа мець вынікам накладанне штрафу ці адміністрацыйны арышт. Таму ЕГУ раіць тым, хто жыве ў Беларусі ці наведвае яе, выконваць наступныя правілы:

Пры гэтым у ЕГУ падкрэсліваюць, што навучанне, даследаванні і іншая дзейнасць, звязаная з універсітэтам, пакуль не з’яўляюцца правапарушэннем. Сайт жа будзе працягваць працу з улікам абароны персанальных даных карыстальнікаў.

Чытайце таксама:

У брэсцкай міліцыі сцвярджаюць, што чытаць «Нашу Ніву» — ніякае не парушэнне

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага

КДБ прызнаў «Зялёную сетку» экстрэмісцкім фармаваннем

Каментары да артыкула