БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС

27.08.2025 / 8:30

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская наведаe з візітам Данію па запрашэнні Міністэрства замежных спраў гэтай краіны.

Фота з Х.com Святланы Ціханоўскай

Паводле слоў Ціханоўскай, яна возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы з міністрамі замежных спраў ЕС у фармаце «Гімніх». Гэтыя сустрэчы праводзяцца раз на паўгода ў адпаведнасці з ратацыяй старшынства ў Радзе ЕС. З 1 ліпеня функцыі старшыні ў Радзе выконвае Данія.

«Святлана Ціханоўская таксама плануе сустрэцца з міністрам замежных спраў Даніі Ларсам Лёке Расмусэнам, міністрам па справах ЕС Мары Б’ерэ, парламенцкім камітэтам па замежных справах», — напісала яна ў Х.

Суправаджаць Святланую Ціханоўскую будзе яе муж Сяргей Ціханоўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула