БЕЛ Ł РУС

У турыстычны маршрут для расіянаў па Беларусі ўключылі школу, дзе вучыўся Лукашэнка

27.08.2025 / 11:19

Nashaniva.com

Турыстычны цэнтр «Дартур» Белчыгункі сумесна з расійскімі калегамі з РЖД распрацаваў новы праект «Пярліны Беларусі», які стартаваў 22 жніўня, паведамляе Белчыгунка.

Фота: Mlyn.by

Госці з Расійскай Федэрацыі на працягу двух дзён здзейснілі займальнае падарожжа з Масквы ў Гомель, Магілёў, Шклоў і Александрыю.

«Насычаная турыстычная праграма пілотнага праекта прадугледжвала знаёмства з мясцовымі славутасцямі, гісторыяй, культурай і традыцыямі нашай краіны, дэгустацыю страў нацыянальнай кухні», — гаворыцца ў паведамленні.

Госці наведалі жывапісны Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, у Магілёве ўбачылі старажытныя фрэскі кафедральнага касцёла Успення Дзевы Марыі і Святога Станіслава і Свята-Мікольскага жаночага манастыра, пабывалі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі, на Алеі Герояў і ў мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».

Акрамя таго, турысты наведалі малую радзіму Лукашэнкі — аграгарадок Александрыя. У школе, дзе ён вучыўся, для іх арганізавалі экскурсію. Гасцям паказалі і знакамітую Трафімаву крыніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула