БЕЛ Ł РУС

«Выбар вялікі, але кветкі дарагія». Колькі каштуюць напярэдадні 1 верасня букеты на Камароўцы?

31.08.2025 / 18:3

Nashaniva.com

Паглядзелі цэны на кветкі на самым папулярным рынку Беларусі.

Кветкі на Камароўцы. Скрыншот відэа ў тыктоку.

Прапаноўваць кветкі пачынаюць яшчэ ў падземным пераходзе ля метро «Плошча Якуба Коласа». Тут за букет з адзінаццаці гладыёлусаў просяць 40 рублёў, пяць вяргіняў гатовы аддаць за 25 рублёў. Ёсць і астры — ад 20 да 30 рублёў за букет.

На самой Камароўцы астраў няшмат і выглядаюць яны не вельмі прывабна. Але і цэны не шакуюць — па 2 рублі за штуку. За вяргіні просяць ужо па 5 рублёў за кветку.

Гладыёлусы па 8 рублёў, але калі набываць букет, а так за адну штуку 10. Ёсць букеты са сланечнікамі за 50 рублёў. Шмат кошыкаў з кветкамі на розны густ і гаманец — ад 25 да 75 рублёў.

Такі кошык некалькі дзён таму прадавалі за 50 рублёў. Фота з Threads

Трэба адзначыць, што цэны на кветкі на Камароўцы перад 1 верасня адчувальна выраслі. Яшчэ 13 жніўня гладыёлусы прадавалі ў два разы танней — па 5 рублёў за штуку. Сланечнікі таксама былі ўсяго па 5 рублёў (цяпер па 10). Гартэнзію прадавалі ад 3 да 7 рублёў за штуку.

View this post on Instagram

A post shared by BLOG.by (@blogbynews)

Дарэчы, найбольш папулярнымі кветкамі для школьнікаў прадаўцы называлі гладыёлусы, вяргіні ды сланечнікі.

Цяперашнімі цэнамі на Камароўцы абурылася нават вядомая дыетолаг і блогерка Ірына Яблонская: «Не ведаю, пра якія танныя кветкі на Камароўцы вы пісалі ўсе гэтыя дні. Выбар вялікі, але кветкі дарагія». Некалькі дзён таму яна набыла на рынку два букеты астраў і вяргіняў і заплаціла 84 рублі.

Кветкі Ірыны Яблонскай. Фота з Threads

У каментарыях людзі падзяліліся сваімі знаходкамі на Камароўцы. Адна жанчына пахвалілася, што змагла знайсці ў бабулі вяргіні па 3 рублі за штуку, хаця ўсюды на рынку было па 5, а ў кветкавай краме ля яе дома — ажно па 9. Яшчэ адна прадэманстравала шыкоўны кошык з кветкамі за 50 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула