БЕЛ Ł РУС

Пад Мядзелам завёўся саламяны дыназаўр

31.08.2025 / 23:03

Nashaniva.com

Перад Дажынкамі на палях традыцыйна робяць розныя кампазіцыі з саломы. Сустракаюцца і незвычайныя.

Скрыншот відэа з тыктоку

Так, у Мядзельскім раёне, недалёка ад аграгарадка Княгінін, паставілі саламянага дыназаўра і пячору.

«Каб не сцяг, падумаў бы, што гэта ў ЗША», — напісаў у каментарах пад відэа з саламяной скульптурай адзін з карыстальнікаў тыктоку.

«А што гэта значыць? Вяртанне ў Юрскі перыяд?» — жартуе іншы.

Скульптуры нават прыдумалі назву ў сацсетках — бульбазаўр Барыс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула