БЕЛ Ł РУС

Не менш за 500 чалавек загінулі ў выніку землятрусу ў Афганістане

1.09.2025 / 7:43

Nashaniva.com

Сотні чалавек знаходзяцца пад заваламі.

Як найменш 500 чалавек загінулі і больш за 1000 атрымалі раненні ў выніку землятрусу ў Афганістане, паведамілі Бі-бі-сі афіцыйныя асобы.

Ён адбыўся на ўсходзе краіны непадалёк ад горада Джэлалабад, магнітуда склала 6,0, эпіцэнтр падземных штуршкоў залягаў на адносна невялікай глыбіні — каля 8 км.

Паводле слоў некалькіх крыніц з урада Талібана, дзясяткі дамоў «пахаваныя пад заваламі», і ёсць небяспека, што колькасць загінулых можа павялічыцца.

Прадстаўнікі ўрада заклікалі гуманітарныя арганізацыі аказаць дапамогу ў выратавальных работах у аддаленых горных раёнах, у некаторыя з якіх можна дабрацца толькі па паветры з-за апоўзняў і паводак, якія абрынуліся на рэгіён раней.

Землятрус адчуваўся ў Кабуле і сталіцы суседняга з Афганістанам Пакістана — Ісламабадзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула