БЕЛ Ł РУС

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну

1.09.2025 / 8:41

Nashaniva.com

Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Рады кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва зноў паўтарыў свой тэзіс пра тое, што напад Расіі на Украіну нібыта быў справакаваны Захадам, паведамляе «Украінская праўда».

Фота: Contributor / Getty Images 

«Крызіс ва Украіне (так Пуцін называе вайну РФ супраць Украіны. — заўв.) узнік не ў выніку нападу Расіі, а ў выніку дзяржаўнага перавароту ва Украіне, які быў падтрыманы і справакаваны Захадам. А затым — спробамі з дапамогай узброеных сіл падавіць супраціў тых рэгіёнаў Украіны і тых людзей, якія гэты пераварот не прынялі, не падтрымалі. І другая прычына крызісу заключаецца ў пастаянных спробах Захаду ўцягнуць Украіну ў НАТА, што, як мы шматкроць падкрэслівалі і гаварылі, прычым на працягу многіх гадоў, уяўляла прамую пагрозу бяспецы Расіі», — сказаў прэзідэнт Расіі.

Пуцін дадаў, што ён «высока цэніць намаганні і прапановы Кітая, Індыі і іншых стратэгічных партнёраў, прызначаных садзейнічаць урэгуляванню».

«Заўважу, што паразуменні, дасягнутыя на нядаўняй расійска-амерыканскай сустрэчы на Алясцы, спадзяюся, таксама ідуць у гэтым напрамку, адкрываючы шлях да міру ва Украіне», — заявіў кіраўнік Крамля.

Пры гэтым Пуцін традыцыйна дадаў, што для спынення расійскай агрэсіі супраць Украіны «павінны быць ліквідаваны першапрычыны крызісу ва Украіне і адноўлены баланс у сферы бяспекі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула