БЕЛ Ł РУС

Сёння ў школы пайшлі 1 мільён 50 тысяч вучняў

1.09.2025 / 10:27

Nashaniva.com

Звыш 2,6 тыс. школ 1 верасня адчынілі дзверы для больш як мільёна школьнікаў у Беларусі, паведамляе Міністэрства адукацыі.

LookByMedia

Да заняткаў сёння прыступаюць каля 1 млн 50 тыс. вучняў, у тым ліку каля 90 тыс. першакласнікаў.

Ва ўсіх установах адукацыі 1 верасня пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў.

Тэма першага ўрока — «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню».

У 2025 годзе адкрываюцца сем школ на 5238 месцаў.

У прыватнасці, у Гродзенскай вобласці пачне працаваць сярэдняя школа ў Астраўцы.

Мінская вобласць адкрывае тры школы-новабудоўлі: у Фаніпалі, Слуцку і вёсцы Ляскоўка Бараўлянскага сельсавета.

Таксама вялікая школа-новабудоўля прыме дзяцей у сталіцы ў мікрараёне «Мінск-Свет».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула