Матчы зборнай Беларусі з Грэцыяй і Шатландыяй пакажа СТБ
У пятніцу, 5 верасня, стартуе адборачны турнір да чэмпіянату свету па футболе — 2026.
Фота: bel.football
Зборная Беларусі трапіла ў адборачную групу са зборнымі Грэцыі, Шатландыі і Даніі. 5 і 8 верасня (пятніца і панядзелак) падапечныя Карласа Алоса згуляюць з Грэцыяй і Шатландыяй.
5 верасня беларусы згуляюць у грэцкім Пірэі з Грэцыяй. Гэты паядынак пакажа СТБ. Пачатак трансляцыі ў 21:45.
8 верасня — матч з Шатландыяй ў венгерскім Залаэгерсегу. Матч пакажа таксама СТБ. Пачатак у 21:45.
Адборачны турнір у нашай групе пройдзе ўвосень. Яшчэ дзве гульні адбудуцца ў сярэдзіне кастрычніку, дзве — у лістападзе.
На чэмпіянат свету аўтаматычна трапляе зборная, што заваюе першае месца, а каманда, што фінішуе на другім месцы, трапіць у плэй-оф з 12 зборных, што фінішуюць другімі, і 4 камандамі з Лігі нацыяй, якія вызначаць у плэй-оф чатырох шчасліўчыкаў.
Перад зборнай Беларусі пастаўлена задача трапіць у плэй-оф. Нашы футбалісты ні разу не гулялі на чэмпіянатах Еўропы ці свету.