БЕЛ Ł РУС

На палігоне «Лосвіда» праводзяцца вучэнні «Эшалон-2025»

4.09.2025 / 9:10

Nashaniva.com

На палігоне Лосвіда ў Лепельскім раёне праводзіцца спецыяльныя вучэнні з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Эшалон-2025», паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.

Фота: агенцтва «Ваяр»

Падраздзяленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння разгарнуліся ў палявых умовах і праводзяць практычную адпрацоўку дзеянняў.

Асаблівая ўвага надаецца вядзенню тэхнічнай разведкі, арганізацыі эвакуацыі і рамонту пашкоджанай тэхнікі ва ўмовах пагрозы ўздзеяння БПЛА праціўніка. На вучэнні адпрацоўваюцца пытанні вытворчай дзейнасці на зборным пункце пашкоджаных машын, дзе арганізаваны бягучы рамонт узбраення і ваеннай тэхнікі.

У адным з раёнаў падраздзяленні тылавога забеспячэння адпрацавалі задачы па дастаўцы боепрыпасаў і іншых матэрыяльных сродкаў у інтарэсах Сіл рэагавання АДКБ.

Для абароны транспартных сродкаў ад атак дронаў на адкрытых шляхах падвозу матэрыяльных сродкаў арганізаваны калідор, абсталяваны сеткай, а таксама пункты паветранага назірання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула