БЕЛ Ł РУС

На фестывалі Burning Man у пустыні Невады забілі расіяніна

4.09.2025 / 10:29

Nashaniva.com

Ураджэнец Омска Вадзім Круглоў, які пераехаў у ЗША, знойдзены мёртвым на фестывалі Burning Man. Забойцу пакуль не знайшлі. Гэта першая за гісторыю фестывалю смерць, якая з'яўляецца вынікам злачынства.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Jordan England-Nelson/MediaNews Group/Orange County Register via Getty Image

У амерыканскім штаце Невада вядзецца расследаванне забойства расіяніна на культавым музычным фестывалі Burning Man, які праходзіць у пустыні.

Цела мужчыны было знойдзена вечарам 30 жніўня ў лужыне крыві на тэрыторыі ў часовым горадзе Блэк-Рок-Сіці, які ўзнікае ў пустыні на час правядзення мерапрыемства. 

Забіты ўдзельнік фестывалю быў апазнаны, ім аказаўся 37-гадовы грамадзянін РФ Вадзім Круглоў, які пераехаў у ЗША.

Як адзначаецца ў заяве паліцыі, пошукі датычных да забойства і збор доказаў працягваюцца.

Кіраўніцтва Burning Man заявіла, што супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі падчас расследавання.

Гэта першая за гісторыю фестывалю смерць, якая з'яўляецца вынікам злачынства. Burning Man мае рэпутацыю фестывалю мастацтва, свабоды і шчаслівай супольнасці, таму смерць тут выклікала шок сярод удзельнікаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула