БЕЛ Ł РУС

У Маладзечанскім раёне ліквідавана буйная самагонная вытворчасць

4.09.2025 / 15:14

Nashaniva.com

Падчас рэйдавых мерапрыемстваў у Маладзечанскім раёне супрацоўнікі міліцыі спынілі факты незаконнага вырабу спіртаўтрымліваючай вадкасці.

Фота: прэс-служба МУС

Міні-прадпрыемствы па вытворчасці моцных напояў выяўлены ў вёсках Насілаве і Забалоцці, піша Kraj.by.

У мясцовых жыхароў канфіскавана тры самагонныя апараты, каля 30 тон брагі і амаль 1 500 літраў гатовага прадукту.

Усе трое парушальнікаў афіцыйна не працуюць, займаліся продажам спіртнога. Іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка. Назначана хімічная экспертыза выяўленай вадкасці.

За выраб спіртовых напояў і іх паўфабрыкатаў, захоўванне апаратаў для вытворчасці пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1260 рублёў) з канфіскацыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула