БЕЛ Ł РУС

Крот-шахцёр, багамол-пераростак і крэйсер «Аўрора». На палях Беларусі зладзілі конкурс фігур з саломы ФОТЫ і ВІДЭА

4.09.2025 / 20:7

Nashaniva.com

Стварэнне фігур і кампазіцый з цюкоў саломы ў Беларусі ператварылася ў цэлую восеньскую традыцыю. Без замкаў, трактароў і паравозікаў, якія з'яўляюцца на ўзбочынах аўтамабільных трас на ўбраных палях, вось ужо некалькі гадоў як не абыходзіцца падрыхтоўка да галоўнага свята беларускіх аграрыяў — «Дажынак». У адным з рэгіёнаў краіны сёлета зладзілі не ўмоўны, а самы сапраўдны конкурс саламяных арт-аб'ектаў. Выданне Telegraf.news сабрала фота і відэа ўдзельнікаў і даведалася, які прыз паабяцалі пераможцам.

Абласны агляд-конкурс абвясцілі ўлады Мінскай вобласці. Заяўкі на найлепшую саламяную фігуру або кампазіцыю прымалі да 1 верасня, а з 10 па 17 верасня паабяцалі запусціць інтэрнэт-галасаванне.

Пераможцам паабяцалі не толькі публічнае прызнанне і дыплом, які ўручаць на абласных «Дажынках», якія сёлета прадуць у Заслаўі, але і матэрыяльныя прызы: па 70, 60 і 50 базавых велічынь (гэта значыць 2940, 2520 і 2100 рублёў) за 1, 2 і 3 месца, адпаведна, па версіі ацэначнай камісіі; яшчэ 50 базавых (2100 рублёў)-пераможцу інтэрнэт-галасавання.

Сярод канкурсантаў, якія засвяціліся ў афіцыйным тэлеграм-канале Мінскага аблвыканкама — як ужо звыклыя для беларусаў замкі, трактары з самалётамі і жывёлы, так і даволі нестандартныя варыянты.

Напрыклад, спецыялісты аднаго з прадпрыемстваў стварылі на полі цэлы лабірынт.

А пад Салігорскам іншае прадпрыемства «выляпіла» з цюкоў вельмі сімвалічную для рэгіёну постаць — крата-шахцёра.

@soligorsknews #солигорскзажигает #солигорскбеларусь #солигорскновости #солигорск #солигорсктоп ♬ оригинальный звук - MUZON TV

@soligorsknews #солигорскзажигает #солигорскмойгород #солигорск #солигорскновости #солигорскбеларусь ♬ Stumblin' In - Instrumental - Manu Lopez

Ці арганізоўвалі афіцыйна падобны конкурс у іншых абласцях Беларусі — невядома, аднак, мяркуючы па відэа з сацсетак, як мінімум у віртуальнае спаборніцтва на званне самай арыгінальнай скульптуры з саломы ўключыліся практычна ўсе рэгіёны.

Так, на Брэстчыне на палях аднаго з аграпрадпрыемстваў з'явіўся легендарны крэйсер «Аўрора» ў натуральную велічыню (ну, амаль). Падабенства з арыгіналам адзначылі многія каментатары, прычым некаторыя нават выказалі на гэты конт некаторую занепакоенасць.

«Ну вось што вы нарабілі? Цяпер яны паглядзяць з космасу і скажуць, што ў нас з'явілася новая распрацоўка — сухапутныя крэйсеры», — жартам паўшчувала аўтараў скульптуры адна з глядачак.

@oksi_visogorik #хочуврек #шедевр_из_соломы #конкурс_на_лучшую #соломенную_скульптуру #агрониварулит ♬ Крейсер ''Аврора'' - Эдуард Хиль

Кампазіцыю іншага сельгаспрадпрыемства Брэсцкай вобласці ў тыктоку назвалі «самай душэўнай». Яе аўтары стварылі «дом бацькоў», які «не прадаецца», чым выклікалі прыступ замілавання ў дзясяткаў гледачоў.

Тыя, хто асабіста пабываў на гэтай «бацькаўшчыне», асабліва адзначылі ўвагу стваральнікаў да дэталяў.

«Брэсцкая вобласць сёлета замарочылася. Там нават курачкі з сена», — напісала адна з карыстальніц тыктока.

@sergeevna30rezerv #хатка#непродаетсяхатабатькоу ♬ Хата бацькоў - Дрозды

Мяркуючы па іншых відэа і фота ў сацсетках, дзесьці на прасторах беларускіх палёў уздоўж трас сёння можна таксама сустрэць сапраўднага (ну, амаль) дыназаўра, гіганцкага багамола і вельмі жахлівага павука, які камусьці з гледачоў нагадаў Арагога з сусвету Гары Потэра.

@varanik1 #беларусь #красота #своимируками #рекомендации ♬ оригінальний звук - ⚡️SVAROG LIGHT⚡️

@belahrudka Агро арт выходит на новый уровень. Когда увидела, реально поднялось настроение #беларусь #belarus ♬ X-Files - The Original Movies Orchestra

Чытайце таксама:

«Калі навучымся паважаць чужую працу?» У Мінскай вобласці з поля скралі банеры згушчонкі, якімі ўпрыгожвалі рулоны саломы

Пад Мядзелам завёўся саламяны дыназаўр

У Слуцкім раёне з саламяных цюкоў зрабілі «Алею памяці» ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула