БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка трэці год запар выйшла ў фінал US Open

5.09.2025 / 6:50

Nashaniva.com

У паўфінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open), што прайшоў сёння ноччу па мінскім часе, беларуска перайграла амерыканку Джэсіку Пегулу — 4:6, 6:4, 6:3. 

Фота: Matthew Stockman/Getty Images

У фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў 2023 годзе Арына прайграла Како Гаўф, у мінулым годзе адолела менавіта Пегулу.

Увечар ў суботу ў фінале беларуска згуляе з Амандай Анісімавай (ЗША), якая перамагла ў сваім паўфінале Наомі Осаку. Матч пачнецца а 23-й па мінскім часе.

Незалежна ад выніку фіналу Арына захавае за сабой званне першай ракеткі свету.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал US Open без выхаду на корт

Для Арыны Сабаленкі думаюць наняць асабістую ахову

Максім Мірны стаў кансультантам у трэнерскім штабе Арыны Сабаленкі

Каментары да артыкула