Трамп заявіў пра размову з Пуціным найбліжэйшым часам і пра «добры дыялог» з ім
Прэзідэнт ЗША пасля размовы па тэлефоне ў чацвер з Уладзімірам Зяленскім плануе ў найбліжэйшы час размову з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта Трамп заявіў падчас вячэры з кіраўнікамі найбуйнейшых сусветных ІТ-кампаній у Белым доме, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
У Трампа спыталі, ці плануе ён «пасля тэлефоннага званка да прэзідэнта Украіны Зяленскага» ў найбліжэйшы час пагаварыць з Пуціным?
«Так, планую. Мы вядзем вельмі добры дыялог. Я ўрэгуляваў сем войнаў. Тую, якая, на маю думку, павінна была быць адной з самых лёгкіх… Вы ведаеце гэтае адчуванне, калі думаеш, што нешта будзе прасцей. Аказваецца, што гэта крыху складаней. Але тая, якая, на маю думку, павінна была быць лягчэйшай, з-за маіх адносінаў з Пуціным, з Украінай і ўсё такое…
Я думаў, што гэта будзе катастрофа (ў адносінах — рэд.) паміж Расіяй і Украінай, дзе на гэтым тыдні загінулі 7014 чалавек. У большасці выпадкаў гэта салдаты, некалькі (мірных — рэд.) з Кіева, адносна няшмат, але ў асноўным салдаты. І яны гінуць у такіх маштабах, якіх мы не бачылі з часоў Другой сусветнай вайны», — сказаў прэзідэнт ЗША.
Ён дадаў, што вайна Расіі супраць Украіну аказалася самай складанай.
«Вы ведаеце, я ўрэгуляваў тры вайны. Адна цягнулася 31 год. Шмат людзей загінула, 10 мільёнаў чалавек. Іншая цягнулася 34 гады, а яшчэ адна — 37 гадоў. Яны працягваліся, і людзі казалі, што іх немагчыма вырашыць, а я іх вырашыў. Гэтае заданне (вайна РФ супраць Украіны — рэд.) аказалася больш складаным, але мы яго вырашым. Мы ўсё ўрэгулюем», — упэўнены Дональд Трамп.
Чытайце таксама:
Трамп заявіў, што Зяленскі і Пуцін пакуль не гатовыя заключыць мір
Трамп: У мяне няма заявы для Пуціна, ён ведае маю пазіцыю
ЗША скароцяць фінансаванне абароны еўрапейскіх краін, якія мяжуюць з Расіяй