БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Пуцін запрасіў Зяленскага ў Маскву «пагаварыць, а не капітуляваць»

5.09.2025 / 7:23

Nashaniva.com

Пяскоў таксама назваў «няпростымі» размовы Пуціна і Трампа.

Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

Пуцін запрасіў Зяленскага ў Маскву «пагаварыць, а не капітуляваць». Пра гэта прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў на Усходнім эканамічным форуме, паведамляе «Дождь».

«Ён быў запрошаны ў Маскву, каб пагаварыць, а не капітуляваць», — заявіў Пяскоў.

«Гэта была прапанова Пуціна», якая «была асабіста адхілена Зяленскім праз яго кіраўніка МЗС», сказаў прадстаўнік Крамля.

Пяскоў таксама назваў «няпростымі» размовы Пуціна і Трампа: «Гэта няпростыя размовы. Кожны адстойвае інтарэсы сваёй краіны. Але Пуцін высока гэта цэніць. Ён удзячны Трампу за гэта».

Чытайце таксама:

Пуцін не супраць сустрэцца з Зяленскім, калі той прыедзе да яго ў Маскву

«Пуцін працягвае дурыць галаву». У Кіеве адказалі на прапанову Зяленскаму прыехаць у Маскву

Трамп заявіў пра размову з Пуціным найбліжэйшым часам і пра «добры дыялог» з ім

Каментары да артыкула