БЕЛ Ł РУС

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 

5.09.2025 / 9:17

Nashaniva.com

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, бо дамовіцца будзе «практычна немагчыма». Пра гэта прэзідэнт Расіі заявіў падчас Усходняга эканамічнага форуму на Далёкім Усходзе, паведамляе РБК. 

Фота: Contributor / Getty Images

Аднак ён заявіў, Масква гатова да кантактаў з украінскім бокам.

«Расія будзе паважаць гарантыі бяспекі, якія павінны быць выпрацаваныя для Расіі і Украіны», — адзначыў прэзідэнт Расіі.

Пуцін таксама паведаміў, што адкрыты да размоў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, а таксама заявіў аб дамоўленасці з ім пры неабходнасці праводзіць тэлефонныя размовы.

Раней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Пуцін запрашаў Зяленскага ў Маскву дзеля размовы, а не капітуляцыі.

«Гэта была прапанова Пуціна», якая «была асабіста адхілена Зяленскім праз яго кіраўніка МЗС», сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула