БЕЛ Ł РУС

«Крыўдна? Не тое слова». Дзяўчыну на гламурным BMW падбіў іншы кіроўца

5.09.2025 / 10:28

Nashaniva.com

«Так лёгка ў пух і прах узялі і разбілі маю мару і душу».

Аварыя з трыма аўто на праспекце Пераможцаў у Мінску здарылася 3 верасня. Як паведамляла мінская ДАІ, 24-гадовы кіроўца Peugeot стаў перастройвацца і ўрэзаўся ў ружовы BMW, які па інэрцыі ад удару выехаў на паласу сустрэчнага руху і там сутыкнуўся з Geely, а пасля вылецеў за межы праезнай часткі.

Фота: ДАІ Мінска

У бальніцу для абследавання завезлі 30-гадовую кіроўцу BMW.

Сама яна — дзяўчыну завуць Ганна, яна з Латвіі і прыехала ў Беларусь на аўтафестываль — расказала пра аварыю ў інстаграме.

«Так скончыўся мой сезон у Мінску. Я афіцыйна пацярпелая. З-за няўважлівасці іншага кіроўцы, так лёгка ў пух і прах узялі і разбілі маю мару і душу», — выклала яна відэа з разбітым аўто.

View this post on Instagram

A post shared by ▪︎ ᴀɴɴᴀ ᴠʀʙ ▪︎ (@ann.e46passion)

У дзяўчыны траўмаваная рука.

«Крыўдна? Не тое слова. У мяне перастроіўся пацан і проста знёс мяне з паласы, мяне выкінула на сустрэчку, ну а далей вы самі бачыце».

Ганна і яе аўто да аварыі. Фота: інстаграм дзяўчыны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула