БЕЛ Ł РУС

У Гродне мужчына таемна фатаграфаваў жанчын у прыбіральнях

5.09.2025 / 12:1

Nashaniva.com

У Гродне затрымалі мужчыну па падазрэнні ў тым, што ён таемна здымаў жанчын у прыбіральнях. Гарадзенец папаўся ў адным з гандлёвых цэнтраў, паведаміў Дэпартамент аховы МУС. 

Скрыншот відэа МУС

«Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына пранікаў у памяшканні жаночых санвузлоў, дзе таемна фатаграфаваў наведвальніц», — распавялі ў міліцыі.

На апублікаваным відэа супрацоўнік ГЦ кажа, што «вось, мужчына зноў прыйшоў», і таму быў выкліканы нарад. У міліцыі адзначаюць, што спыніць дзеянні парушальніка дазволіла якраз пільнасць супрацоўнікаў аховы гандлёвага аб’екта. Мужчына быў затрыманы на месцы, яго даставілі ў мясцовы РАУС.

«Па факце здарэння праводзіцца праверка для вызначэння ўсіх абставінаў інцыдэнту. У цяперашні час затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання», — паведамілі ў міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула