Роберт Фіца на мяжы з Украінай сустрэўся з прэзідэнтам Еўрарады Антоніу Коштай
Славацкі прэм’ер паведаміў пра сустрэчу з кіраўніком Еўрапейскай рады ў Facebook. Паводле слоў Фіца, яны коратка абмеркавалі актуальную сітуацыю ў рэгіёне і яго візіт у Кітай, паведамляе РБК-Украіна.
Скрыншот відэа РБК-Украіна
Сустрэча Фіцы з Коштай адбылася перад запланаванымі перамовамі прэм’ера Славакіі з прэзідэнтам Украіны ва Ужгарадзе.
Гэта павінна стаць першай двухбаковай сустрэчай Фіца з Зяленскім ва Украіне. Адной з галоўных тэм іх перамоў павінна стаць энергетыка.