БЕЛ Ł РУС

Францыя стаіць на парозе новага палітычнага крызісу

5.09.2025 / 21:59

Nashaniva.com

8 верасня дэпутаты французскага парламента будуць галасаваць па вотуме даверу ўраду. Калі кабінет пойдзе ў адстаўку, гэта будзе ўжо трэці ўрад за апошні год, што ўзмацняе напружанасць і выклікае занепакоенасць на фінансавых рынках, піша Euronews.

Прэм'ер-міністр Францыі Франсуа Байру. Фота: Ameer Alhalbi/Getty Images

Прэм’ер-міністр Францыі Франсуа Байру абараняе план эканоміі, які прадугледжвае зніжэнне дзяржаўных выдаткаў на 44 мільярды еўра да 2026 года, каб скараціць дэфіцыт ніжэй за 3% ВУП да 2029-га. Сярод яго прапаноў — барацьба з падатковымі махлярствамі і нават адмена двух дзяржаўных святаў.

Аднак апазіцыйныя сілы, уключаючы «Нацыянальнае аб’яднанне», «Непакорную Францыю», камуністаў і «зялёных», ужо абвясцілі, што будуць галасаваць супраць.

У той жа час Еўрасаюз чакае ад Францыі выканання бюджэтных абавязацельстваў. Калі ўрад разваліцца, гэта ўскладніць узгадненне бюджэту і падарве давер да Парыжа.

Эксперты папярэджваюць, што нестабільнасць можа аслабіць пазіцыі Францыі ў ЕС, у тым ліку пры прыняцці рашэнняў у сферы гандлю, прамысловай палітыкі, зялёнай трансфармацыі і тэхналагічных зменаў.

У чэрвені міністр фінансаў Францыі Амелі дэ Маншален нават гаварыла пра рызыку міжнароднага кантролю над французскімі фінансамі, хоць кіраўніца Еўрапейскага цэнтральнага банка Крысцін Лагард выключыла магчымасць такога ўмяшання.

Эканамічная сітуацыя ў Францыі на гэты момант наступная:

Гэтыя паказчыкі значна перавышаюць крытэрыі Маастрыхцкай дамовы, паводле якіх доўг не павінен перавышаць 60% ВУП, а дэфіцыт — 3%.

Чытайце таксама:

Тандэм прэзідэнта Францыі і яго прэм'ер-міністра стаў самым непапулярным у сучаснай гісторыі краіны

Макрон аб'явіў пра гатоўнасць 26 краін накіраваць свае войскі ва Украіну

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

Макрон назваў Пуціна драпежнікам і людаедам

Каментары да артыкула