БЕЛ Ł РУС

Колькасць легкавых аўтамабіляў на польскай мяжы апусцілася да 2500 машын

6.09.2025 / 8:10

Nashaniva.com

Па стане на 08:00 раніцы суботы на пераходзе «Брэст» фіксавалася 2515 легкавых аўтамабіляў і 72 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт.

Фота: Tochka.by

Анамальны рост машын пачаўся ў канцы ліпеня і пачатку жніўня, 13 жніўня колькасць легкавікоў перакрочыў за 3000, а 16 жніўня за 4000 і дасягнула амаль 4800. Потым колькасць легкавікоў паступова стала змяншацца. А вось колькасць аўтобусаў зноў расце.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» стаяць 40 легкавых аўто, у «Беняконях» — 30. Чэргаў з аўтобусаў няма. На латвійскай мяжы чэргаў няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула