Хлопец у Кобрынскім раёне заснуў на рэйках, і яго збіў цягнік
Трагедыя адбылася сёння ў 01:27 на 767 км паблізу в. Чаравачыцы Кобрынскага раёна, паведамляе тэлеграм-канал «Обратная сторона».
Ілюстрацыйнае фота
21-гадовы хлопец заснуў на рэйках. Машыніст прыняў усе неабходныя меры, у тым ліку і экстраннае тармажэнне, аднак пазбегнуць сутыкнення не ўдалося.
Малады чалавек загінуў на месцы здарэння.