БЕЛ Ł РУС

У Празе адкрылася выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні»

6.09.2025 / 10:3

Nashaniva.com

4 верасня ў Празе адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы, якая аб’ядноўвае беларускіх мастакоў, што знаходзяцца ў эміграцыі. 

Экспазіцыя прадставіла творы, у якіх адлюстраваны досвед перамяшчэння, ідэнтычнасць у выгнанні, сіла памяці і мастацкая ўстойлівасць перад абліччам палітычнай і культурнай нестабільнасці, паведамляе тэлеграм-канал «Об исскустве и не только».

У выставе ўдзельнічаюць: Вольга Якубоўская, Таццяна Савіч, Наталля Борд, Яраслаў Кірвель, Лана Грыбанская, Ірына Хвайніцкая, Кацярына Еўдакімава, Марыя Санько, Святлана Ільяшэнка, Яўгенія Палуян, Уладзіслаў Зяленскі, Іван Жукаў.

Dům národnostních menšin, Vocelova 602/3, Praha Выстава працягнецца да 22 верасня. Уваход вольны!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула