БЕЛ Ł РУС

Золата ўжо падаражэла чацверты раз з пачатку месяца

6.09.2025 / 11:24

Nashaniva.com

Увечары 5 верасня цана золата ўстанавіла новы рэкорд. На біржы Comex яна ўпершыню перавысіла $3650 за тройскую унцыю. Гэта ўжо чацвёртае падаражанне каштоўнага металу менш чым за тыдзень з пачатку верасня.

Osaka / Wayne Studio / Getty Images

На максімуме золата таргавалася вышэй за адзнаку $3652 за тройскую ўнцыю. Затым цана стабілізавалася, і раніцай 6 верасня на спотавым рынку золата каштавала каля $3590 за ўнцыю.

Папярэдні рэкорд каштоўны метал устанавіў 3 верасня, калі цана на максімуме склала $3616,9 за ўнцыю. А з пачатку года яна вырасла больш чым на 35%.

Чытайце таксама:

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ўзялі планку 12 мільярдаў даляраў

Каментары да артыкула