БЕЛ Ł РУС

Ілля Чарапко-Самахвалаў пакідае «Пятлю прыхільнасці»

6.09.2025 / 14:42

Nashaniva.com

Пра гэта саліст гурта паведаміў у сваім інстаграме.

Фота з інстаграма Іллі Чарапко-Самахвалава

«Паведамляю ўсім, хто сочыць за маёй творчасцю. Я сыходжу з гурта «Пятля Прыхільнасці». Асноўнай прычынай з'явiлася жаданне рухацца далей і перайсці на наступны ўзровень.

Ужо некалькі месяцаў я працую над уласным праектам і збіраюся прысвяціць яму ўвесь свой час.

Як нядаўна сказаў мой сябар Міцёк: «Новае, новае і новае. Таму што ўвесь час жыць у чымсьці даўно перажаваным становіцца не вельмі весела і не вельмі цікава. Не абавязкова нават перажаваным, можа ўжо і ператраўленым», — напісаў Ілля.

Ён таксама дадаў, што восеньскі тур гурта пройдзе без яго.

Ілля Чарапко-Самахвалаў быў у «Пятлі прыхільнасці» з моманту заснавання ў 2004 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула