БЕЛ Ł РУС

Электронныя табло з раскладам больш не будуць вешаць на прыпынках. У Мінсктрансе патлумачылі прычыны

7.09.2025 / 8:39

Nashaniva.com

Каля 500 электронных табло працуюць у Мінску цяпер, аднак больш іх устанаўліваць не будуць. Намеснік дырэктара філіяла «Аўтобусны парк № 5» Мінсктранса Віталь Чарнавокі растлумачыў «Мінск-Навінам», чаму так.

Як кажа Чарнавокі, падключэнне такіх табло — гэта дадатковыя выдаткі, як мінімум на электраэнергію.

Да таго ж пасажыры могуць даведацца, калі прыбудзе патрэбны транспарт, набраўшы кароткі нумар 488. Пасля запрашэння аўтаінфарматара трэба назваць пяцізначны код прыпынку. Яго лёгка знайсці на інфармацыйнай таблічцы побач з QR-кодам. Паслуга даступная для ўсіх абанентаў мабільнай сувязі.

Чарнавокі лічыць, што расклад лёгка даведацца з мабільніка — у кожнага з сабой ёсць мабільны тэлефон з доступам у інтэрнэт, мяркуе ён.

— Зараз мы робім акцэнт на нашы віртуальныя сэрвісы, то-бок вы можаце ў любы момант адкрыць наш сайт у тэлефоне і паглядзець актуальны расклад для патрэбнага вам прыпынку, — гаворыць Чарнавокі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула