БЕЛ Ł РУС

«Сённяшні ўдар па Кіеве — гэта новы паварот у расійскіх атаках па Украіне»

7.09.2025 / 12:26

Nashaniva.com

Да гэтага моманту ўкраінскія ўрадавыя будынкі ў Кіеве не падвяргаліся ўдарам.

Полымя ва ўрадавым будынку 7 верасня. Фота: ДСНС

Гэта новы паварот у расійскіх атаках па Украіне, піша карэспандэнтка BBC у Кіеве Сара Рэйнсфард. 

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання цэнтр Кіева быў вельмі добра абаронены. Таму гэты ўдар стане шокам для людзей. Ён стаў сімвалічным — і выразна дэманструе, што сцверджанні Уладзіміра Пуціна пра гатоўнасць да міру — не больш чым паказныя. Ён не спыняецца. Замест гэтага расійскія атакі становяцца ўсё больш інтэнсіўнымі, піша журналістка.

Яна паведамляе, што цяпер нікому не дазваляюць блізка падыходзіць да будынка Кабміна: уваход у гэты раён перакрыты, там размешчаны ўсе асноўныя ўрадавыя будынкі — Кабінет міністраў, парламент і офіс прэзідэнта.

Яна піша, што бачыла, як верталёты скідвалі ваду на полымя. Над горадам падымалася велізарнае воблака дыму ад пажару.

Няма звестак пра тое, ці былі там пацярпелыя.

Але ў Кіеве — і па ўсёй Украіне — ёсць загінулыя і параненыя: сёння раніцай у жылым доме былі забіты жанчына з немаўлём. А ратавальнікі ўсё яшчэ шукаюць пацярпелых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула