БЕЛ Ł РУС

Маргарыта Сіманьян расказала, што ёй дыягнаставалі «страшную цяжкую хваробу»

7.09.2025 / 20:36

Nashaniva.com

«У мяне заўтра аперацыя — якраз пад гэтым ордэнам».

Скрыншот перадачы

Галоўрэд прапагандысцкага тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманьян расказала ў эфіры Уладзіміра Салаўёва, што ёй дыягнаставалі «страшную цяжкую хваробу».

«У мяне заўтра аперацыя — якраз пад гэтым ордэнам», — на грудзях Сіманьян з левага боку вісеў ордэн роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені за «Захаванне традыцыйных каштоўнасцяў», які напярэдадні ёй уручыў патрыярх Кірыл.

Сіманьян з уручаным ордэнам. Фота: твітар Сіманьян

Муж Сіманьян, прапагандыст Тыгран Кеасаян, восем месяцаў таму перажыў клінічную смерць і знаходзіцца ў коме. 

Сіманьян казала, што нібыта пасля гэтага хацела ехаць ваяваць ва Украіну.

«Я вырашыла, што калі гэтая кома і такая цяжкая сітуацыя… я паеду на СВА (спецыяльнай ваеннай аперацыяй (СВА) расійскія ўлады і прапагандысты называюць развязаную Крамлём вайну ва Украіне. — НН), таму што я не магу больш жыць. […] Мне то будзе лягчэй, мяне грохнуць на другі дзень», — заявіла яна.

Праўда, пазней Сіманьян нібыта стала думаць пра дзяцей і адмовілася ад гэтай ідэі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула