БЕЛ Ł РУС

Аўстралійку, якая атруціла сям'ю ядавітымі грыбамі, прысудзілі да пажыццёвага

8.09.2025 / 7:5

Nashaniva.com

Яна атруціла бацькоў свайго мужа, а таксама сястру.

Фота: Asanka Ratnayake / Getty Images

Аўстралійка Эрын Патэрсан, якая атруціла трох сваякоў ядавітымі грыбамі, у панядзелак была прыгаворана да пажыццёвага зняволення, паведамляе Бі-бі-сі.

Суддзя Вярхоўнага суда штата Вікторыя ў Мэльбурне Крыстафер Біл пастанавіў, што за забойства трох сваякоў і спробу забойства яшчэ аднаго чалавека Эрын Патэрсан правядзе астатак жыцця ў турме строгага рэжыму і зможа быць умоўна вызваленая толькі ў 2056 годзе, калі ёй будзе 83 гады.

У ліпені суд прысяжных у аўстралійскім горадзе Моруэл (штат Вікторыя) прызнаў Патэрсан вінаватай у тым, што два гады таму, улетку 2023 года, яна атруціла бацькоў свайго мужа, Дона і Гэйл Патэрсан, а таксама сястру Гэйл — Хэзэр Уілкінсан. Муж Хэзэр — Іэн Уілкінсан — выжыў.

Эрын Патэрсан, якая знаходзілася ў працэсе разводу з мужам, запрасіла сваякоў на абед, сказаўшы, што хоча абмеркаваць свае адносіны з мужам. Падчас абеду яна падала гасцям ялавічыну з грыбным соусам. Соус быў зроблены з бледных паганак.

Чытайце таксама:

На абед падала атрутныя грыбы. Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў

Жанчыну з Аўстраліі, якая накарміла сям'ю стравай з атрутнымі грыбамі, прызналі вінаватай. Тады памерлі тры чалавекі

Каментары да артыкула