БЕЛ Ł РУС

Ці можна прывезці з-за мяжы вазон з раслінай? Адказалі мытнікі

8.09.2025 / 8:22

Nashaniva.com

Ці дазволена прывозіць з іншай краіны расліны ў вазонах. Адказ — так, але неабходна мець дакумент на ўвоз, адказвае прэс-служба мытнага камітэта.

Фота: vecteezy.com

Вазоны з раслінамі ўключаны ў Пералік падкаранціннай прадукцыі, якая падлягае каранціннаму фітасанітарнаму кантролю на мытнай мяжы краін ЕАЭС.

Тавары для асабістага карыстання, у дачыненні да якіх устаноўлены забароны і абмежаванні (у тым ліку фітасанітарныя патрабаванні), у абавязковым парадку падлягаюць мытнаму дэклараванню.

Гэта адбываецца пры перасячэнні мяжы па чырвонаму калідору пункта пропуску. Пасажырскую дэкларацыю можна запоўніць непасрэдна ў пункце пропуску або загадзя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула