Лукашэнка прызначыў новага начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі. Папярэдні быў на пасадзе 16 гадоў
8 верасня Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім Іван Новікаў прызначаны начальнікам Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў.
Іван Новікаў
44‑гадовы Іван Новікаў замяніў на гэтай пасадзе 54‑гадовага Аляксея Бегуна, які займаў яе з 16 красавіка 2009 года, то-бок ужо больш за 16 гадоў.
Раней Новікаў займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС.
Чытайце таксама:
Лукашэнка прызначыў пяць намеснікаў міністраў і сем кіраўнікоў раёнаў
Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя