Жыхар Барысава выклікаў хуткую дапамогу для сябра, а пасля напаў на дактароў
Інцыдэнт адбыўся 8 мая 2025 года. 45-гадовы мужчына, раней неаднаразова судзімы, знаходзіўся ў госцях у знаёмага. Пасля сумеснага ўжывання алкаголю гаспадару дома стала дрэнна, і ягоны сябра выклікаў медыкаў.
Фота ілюстрацыйнае
Калі фельчары пачалі аказваць дапамогу, мужчыну здалося, што яны дзейнічаюць неэфектыўна — не робяць укол знаёмаму і не забіраюць яго ў бальніцу. Ён пагражаў аднаму з медыкаў, а пасля схапіў другога за шыю і патыліцу, у выніку чаго пацярпелы атрымаў драпіны.
У судзе Барысаўскага раёна нападнік прызнаў віну. Яму прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму, а таксама прызначылі прымусовае лячэнне ад алкагалізму з улікам яго хранічных праблем.
Чытайце таксама:
У Гродне п'яная мама везла дочак у школу
Цела 5-месячнага дзіцяці знайшлі ў Віцебску. Супраць бацькі заведзена крымінальная справа
У Гомельскім раёне 77-гадовы дачнік забіў 45-гадовага і закапаў каля сваёй хаты