БЕЛ Ł РУС

У Мексіцы цягнік сутыкнуўся з аўтобусам: 10 чалавек загінулі, дзясяткі параненых

9.09.2025 / 7:46

Nashaniva.com

Дзесяць чалавек загінулі і прынамсі 61 атрымалі раненні ў цэнтральнай частцы Мексікі ў выніку сутыкнення грузавога цягніка з двухпавярховым пасажырскім аўтобусам, паведамляе Reuters.com.

Скрыншот відэа

Паводле слоў мясцовых уладаў, сутыкненне адбылося ў прамысловай зоне на шашы паміж Атлакамулька і Мараваціа,.

Генеральная пракуратура штата Мехіка паведаміла, што загінулі сем жанчын і трое мужчын. Некаторыя з параненых знаходзіліся ў цяжкім стане, а іншыя былі хутка выпісаныя з бальніцы, дадала пракуратура, не называючы канкрэтных лічбаў.

Смяротныя аўтобусныя аварыі з’яўляюцца звычайнай з’явай у Лацінскай Амерыцы. Апошні даклад мексіканскага ўрада пра ДТЗ на федэральных аўтамагістралях паказаў, што ў 2023 годзе адбылося 12 099 аварый, якія прывялі да стратаў на суму звыш 100 мільёнаў даляраў, 6400 траўмаў і амаль 1900 смерцяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула