БЕЛ Ł РУС

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі

9.09.2025 / 8:29

Nashaniva.com

Першапачаткова следчыя меркавалі, што сям’я атруцілася няякаснымі пельменямі. Аднак пазней стала вядома, што прычынай гібелі дзяцей стала апрацоўка бацькам памяшкання дыхлафосам.

21 верасня 2024 года шматдзетная сям’я адчула рэзкае пагаршэнне самаадчування пасля вячэры.

Бацькоў і чацвярых дзяцей даставілі ў бальніцу. Праз тры дні ўсе дзеці — хлопчык 13 гадоў і дзяўчынкі 6, 9 і 11 гадоў — памерлі. Выратаваць удалося толькі дарослых.

Судова-медыцынская экспертыза прыйшла да высновы, што прычынай трагедыі стала атручэнне інсектыцыдамі.

Па дадзеных следства, мужчына праігнараваў правілы бяспекі — ён груба парушыў інструкцыю па ўжыванні інсектыцыду і перавысіў дапушчальную дозу, які трапіў усюды ў доме. 

На момант трагедыі маці загінулых дзяцей была цяжарная 5-м дзіцём. У пачатку лістапада нарадзіўся малы, але ён памёр ад асфіксіі ў лютым.

Сёння бацьку — 34-гадовага Дзмітрыя Вінаградава — прыгаварылі да двух гадоў умоўна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула